Запрашаем да ўдзелу ў віктарыне “А вы ведаеце??”
Калі Слонім атрымаў свой герб?
Correct!
Wrong!
Хто аўтар паланэза “Развітанне з Радзімай” Міхаіл Казімір Агінскі, ці Міхаіл Клеафас Агінскі?
Correct!
Wrong!
Калі на Слонімшчыне з’явіліся першыя бібліятэкі?
Correct!
Wrong!
Першыя бібліятэкі ў Слоніме з’явіліся ў XVI-XVII стагоддзях. Гэта былі прыватныя кнігазборы Сапегаў. Існавалі на Слонімшчыне і вялікія прыватныя бібліятэкі Агінскіх, Пуслоўскіх, Слізняў, Чапскіх. Шмат добрых і багатых бібліятэк было пры храмах, народных вычулішчах і школах.
Калі Слонім наведаў народны паэт Беларусі Янка Купала?
Correct!
Wrong!
Пасля Народнага сходу Заходняй Беларусі Янка Купала вяртаўся з Беластока ў Мінск. Па дарозе ён заехаў у Слонім, каб сустрэцца са слонімскім паэтам і калекцыянерам Гальяшом Леўчыкам. Сустрэча адбылася ў хатцы Гальяша Леўчыка на выліцы 3 Мая (цяпер Чырванаармейская).
Калі была заснавана цэнтральная бібліятэка горада Слоніма?
Correct!
Wrong!
Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе арганізавалася цэнтральная бібліятэка горада Слоніма. У яе фондзе знаходзіліся кнігі больш чым на 20 мовах.
У якім годзе быў створаны першы ў Гродзенскай вобласці музей беларускай кнігі ў цэнтральнай бібліятэцы імя Якуба Коласа?
Correct!
Wrong!
Намаганнямі супрацоўнікаў цэнтральнай бібліятэкі ў 1992 годзе створаны першы ў Гродзенскай вобласці музей беларускай кнігі. У музеі функцыянуюць два аддзелы.
Калі ўпершыню быў на Слонімшчыне Уладзімір Караткевіч?
Correct!
Wrong!
Пісьменнік Уладзімір Караткевіч (1930-1984) бываў на Слонімшчыне шмат разоў. Упершыню ён прыехаў у Слонім летам 1963 года. Разам з ім прыязджалі Янка Брыль і Уладзімір Калеснік.
Другі раз ён наведаў Слонімшчыну ў жніўні 1966 года ў складзе здымачнай групы “Беларусьфільма”, якая стварала кароткаметражны дакументальны фільм “Памяць каменя”. Вельмі шчыра сябраваў Уладзімір Караткевіч з Алегам Лойкам ў Слоніме, пісьменнік заўсёды гасцяваў у бацькоўскай хаце Алега Лойкі, якая знаходзіцца на вуліцы Зялёнай.
У жніўні 1981 года Уладзімір Караткевіч прыязджаў у Слонім разам са сваёй жонкай Валянцінай Караткевіч і гісторыкам Анатолем Кулагіным. Яны тады збіралі матэрыял для сваёй будучай кнігі “Помнікі Слоніма”.
Каму прысвечаны музейны пакой у Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа?
Correct!
Wrong!
24 лістапада 2017 года ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа адкрыўся музейны пакой знакамітага земляка, доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Акадэміі навук Беларусі, паэта, пісьменніка, навукоўца і перакладчыка Алега Антонавіча Лойко.
Музейны пакой займае асобнае памяшканне, дзе сабраны кнігі падораныя бібліятэцы аўтарам, асабістыя рэчы, дакументы з сямейнага архіва родных пісьменніка – сястры Людмілы Антонаўны Клімовіч, унука Віталя Шалемава. Шмат кніг, фотаздымкаў падорана сябрамі і калегамі філалагічнага факультэта БДУ. У музейным пакоі прадстаўлена 105 экспанатаў.
Калі на Слонімшчыне з’явілася першая друкарня?
Correct!
Wrong!
Першая друкарня з’явілася ў Жыровічах у 1613 годзе, калі там быў заснаваны ўніяцкі кляштар. Першым настаяцелем яго быў Ясафат Кунцэвіч. Пры кляштары працавала друкарня, якая выпускала рэлігійныя творы.
У Слоніме часоў Льва Сапегі таксама існавала адна з самых вялікіх у Вялікім Княстве Літоўскім друкарняў, дзе, як мяркуюць некаторыя даследчыкі, набіраўся вядомы на ўсю Еўропу Статут Вялікага Княства Літоўскага.
А вы ведаеце…?
Вы паказалі вышэйшы ўзровень ведаў! Вы вельмі добра ведаеце гісторыю Слонімшчыны!
Добра. Вашы веды па гісторыі Слонімшчыны някепскія, але іх неабходна удасканаліць, у чым Вам абавязкова дапаможа Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа
Відаць па ўсім, што гісторыя Слонімшчыны для Вас мала вядома. Выправіць гэтую недарэчнасць Вам дапаможа Слонімская раённая бібліятэка. Звяртайцеся, і вывучайце гісторыю роднага краю разам з намі!
Share your Results:
Калі Слонім атрымаў свой герб?
Хто аўтар паланэза “Развітанне з Радзімай” Міхаіл Казімір Агінскі, ці Міхаіл Клеафас Агінскі?
Калі на Слонімшчыне з’явіліся першыя бібліятэкі?
Першыя бібліятэкі ў Слоніме з’явіліся ў XVI-XVII стагоддзях. Гэта былі прыватныя кнігазборы Сапегаў. Існавалі на Слонімшчыне і вялікія прыватныя бібліятэкі Агінскіх, Пуслоўскіх, Слізняў, Чапскіх. Шмат добрых і багатых бібліятэк было пры храмах, народных вычулішчах і школах.
Калі Слонім наведаў народны паэт Беларусі Янка Купала?
Пасля Народнага сходу Заходняй Беларусі Янка Купала вяртаўся з Беластока ў Мінск. Па дарозе ён заехаў у Слонім, каб сустрэцца са слонімскім паэтам і калекцыянерам Гальяшом Леўчыкам. Сустрэча адбылася ў хатцы Гальяша Леўчыка на выліцы 3 Мая (цяпер Чырванаармейская).
Калі была заснавана цэнтральная бібліятэка горада Слоніма?
Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе арганізавалася цэнтральная бібліятэка горада Слоніма. У яе фондзе знаходзіліся кнігі больш чым на 20 мовах.
У якім годзе быў створаны першы ў Гродзенскай вобласці музей беларускай кнігі ў цэнтральнай бібліятэцы імя Якуба Коласа?
Намаганнямі супрацоўнікаў цэнтральнай бібліятэкі ў 1992 годзе створаны першы ў Гродзенскай вобласці музей беларускай кнігі. У музеі функцыянуюць два аддзелы.
Калі ўпершыню быў на Слонімшчыне Уладзімір Караткевіч?
Пісьменнік Уладзімір Караткевіч (1930-1984) бываў на Слонімшчыне шмат разоў. Упершыню ён прыехаў у Слонім летам 1963 года. Разам з ім прыязджалі Янка Брыль і Уладзімір Калеснік. Другі раз ён наведаў Слонімшчыну ў жніўні 1966 года ў складзе здымачнай групы “Беларусьфільма”, якая стварала кароткаметражны дакументальны фільм “Памяць каменя”. Вельмі шчыра сябраваў Уладзімір Караткевіч з Алегам Лойкам ў Слоніме, пісьменнік заўсёды гасцяваў у бацькоўскай хаце Алега Лойкі, якая знаходзіцца на вуліцы Зялёнай. У жніўні 1981 года Уладзімір Караткевіч прыязджаў у Слонім разам са сваёй жонкай Валянцінай Караткевіч і гісторыкам Анатолем Кулагіным. Яны тады збіралі матэрыял для сваёй будучай кнігі “Помнікі Слоніма”.
Каму прысвечаны музейны пакой у Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа?
24 лістапада 2017 года ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа адкрыўся музейны пакой знакамітага земляка, доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Акадэміі навук Беларусі, паэта, пісьменніка, навукоўца і перакладчыка Алега Антонавіча Лойко. Музейны пакой займае асобнае памяшканне, дзе сабраны кнігі падораныя бібліятэцы аўтарам, асабістыя рэчы, дакументы з сямейнага архіва родных пісьменніка – сястры Людмілы Антонаўны Клімовіч, унука Віталя Шалемава. Шмат кніг, фотаздымкаў падорана сябрамі і калегамі філалагічнага факультэта БДУ. У музейным пакоі прадстаўлена 105 экспанатаў.
Калі на Слонімшчыне з’явілася першая друкарня?
Першая друкарня з’явілася ў Жыровічах у 1613 годзе, калі там быў заснаваны ўніяцкі кляштар. Першым настаяцелем яго быў Ясафат Кунцэвіч. Пры кляштары працавала друкарня, якая выпускала рэлігійныя творы. У Слоніме часоў Льва Сапегі таксама існавала адна з самых вялікіх у Вялікім Княстве Літоўскім друкарняў, дзе, як мяркуюць некаторыя даследчыкі, набіраўся вядомы на ўсю Еўропу Статут Вялікага Княства Літоўскага.
Share your Results: