Краязнаўчая гадзіна “Старонкі жыцця і творчасці”
26 жніўня бібліятэкар Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа Таццяна Сявец запрасіла вучняў лагера СШ №10 на краязнаўчую гадзіну “Старонкі жыцця і творчасці”, прысвечаную 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта і празаіка Сяргея Міхайлавіча Новіка-Пяюна.
Сустрэча адбылася ў музейным пакоі беларускай кнігі, дзе дзеці здзейснілі мультымедыйнае падарожжа па жыцці і творчасці знакамітага юбіляра, а таксама азнаёміліся з выставай яго твораў. З вялікім задавальненнем чыталі вершы паэта і праслухалі цудоўныя песні: “Зорачкі” і “Слонімскі вальс”.





