Літаратурна-музычная гадзіна “Гучы родная мова”
У філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Міжэвічы” прайшла літаратурна-музычная гадзіна “Гучы родная мова”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Беларуская мова – адна з развітых і багатых моў свету. У кожнага народа, як і ў кожнага чалавека, свой характар, свой адметны лёс, сваё непаўторнае месца сярод іншых народаў, якія складаюць чалавечую цывілізацыю. Давайце, сябры, любіць і шанаваць родную мову, бо: “Які гэта цуд – мова мая родная”. Бібліятэкар з вучнямі зрабілі падарожжа ў беларускую мову. Паслухалі легенду “Адкуль пайшлі беларусы”. Пелі песні і расказвалі вершы на беларускай мове. Самыя актыўныя чытачы былі адзначаны салодкімі пачастункамі.



