Агляд выставы “Вялікія майстры слова”
12 сакавіка ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сянькоўшчына” юным чытачам прапанаваны агляд выставы “Вялікія майстры слова”, на якой прадстаўлена інфармацыя аб пісьменніках – юбілярах 2025года. На выставе можна знайсці звесткі з біяграфій аўтараў, урыўкі з іх твораў, пачытаць творы. У гэты дзень бібліятэкар звярнула ўвагу дзяцей на інфармацыю аб П. П. Яршове – рускім пісьменніку, з дня нараджэння якога ў сакавіку споўнілася 210 гадоў. Бібліятэкар прапанавала ўспомніць і зачытаць яго некаторыя творы, адказаць на пытанні па іх.