Агляд літаратуры «Жывое слова»
6 верасня супрацоўнікі філіяла «Гарадская бібліятэка № 4» для вучняў пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 9 імя. І. М. Сухамліна г. Слоніма» правялі агляд літаратуры «Жывое слова», прысвечаны Дню беларускага пісьменства. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю першаасветнікаў беларускай зямлі, такіх як: Францыск Скарына, Кірыла Тураўскі, Еўфрасіння Полацкая, Сымон Будны. З задавальненнем удзельнічалі ў конкурсе «Разгадай асветніка», чыталі вершы пра кнігі. Суправаджалася мерапрыемства паказам відэароліка, дзе прысутныя здзейснілі завочнае падарожжа па свайму гораду. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла з выставай «Асветнікі Беларусі».