Акцыя па прафілактыцы насілля “Мая дружная сям’я”
20 лістапада ў філіяле “Гарадская бібліятэка № 4” прайшла акцыя па прафілактыцы насілля ў сям’і: “Мая дружная сям’я”. Бібліятэкар знаёміла чытачоў з відамі жорсткасці і насілля, з законамі, якія абараняюць ахвяру, прыводзіла прыклады, куды трэба звяртацца ў выпадку цяжкіх жыццёвых сітуацый, нагадала нумар тэлефона даверу, а таксама нумар тэлефона хуткай псіхалагічнай дапамогі, які працуе кругласутачна. Далей прысутным быў прапанаваны прагляд тэматычных сацыяльных ролікаў, а таксама раздадзены буклеты “Мы супраць насілля”.