Арт-чытанні “Родныя вобразы”
10 снежня ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа прайшлі чарговыя арт-чытанні “Родныя вобразы” па творчасці Якуба Коласа. У бібліятэку завіталі навучэнцы 6-га класа ДУА “Гімназія № 1 імя Ф. М. Сінічкіна”, каб паслухаць празаічныя творы з кнігі “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”. “Якую карысць прыносяць нам птушкі” – пад такой назвай прайшлі чытанні, прысвечаныя дзіўнаму птушынаму свету, а займальная крыжаванка не пакінула без увагі ні аднаго гульца.