Арт-чытанні «Сэрцу мілыя краявіды»
Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа праводзіць для навучэнцаў горада цыкл мерапрыемстваў – арт-чытанні «Родныя вобразы» па творах Якуба Коласа з мэтай папулярызацыі творчасці народнага песняра Беларусі. Гэта новая форма работы з чытачамі, якая ўжо зацікавіла вучняў рознага ўзросту. Так, 9 снежня навучэнцы 9-га класа ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Слоніма» наведалі бібліятэку, каб паслухаць коласаўскія вершы аб беларускай прыродзе. Загадчык аддзела маркетынга, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы Чычыкайла М.А. правяла чытанні «Сэрцу мілыя краявіды», якія праходзілі ва ўтульнай гасцёўні бібліятэкі і пакінулі добрыя ўражанні ў слухачоў. Прапанаваная гульня-віктарына, у якой з задавальненнем удзельнічалі юныя эрудыты, дапамагла ўспомніць галоўныя эпізоды жыцця і творчасці паэта.





