Брэндавае свята “Радзімы кут, дзе маем гонар жыць!”
25 верасня ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Азярніца” прайшло брэндавае свята “Радзімы кут, дзе маем гонар жыць!”. На мерапрыемстве гучалі вершы мясцовых аўтараў, працаваў святочны кірмаш, была арганізавана танцавальная пляцоўка пад гукі жывой музыкі. Мясцовая вакальная група “Крынічка” (Маразан Н.Л., Міхлюк А. А., Навікевіч А. А., Ляпешка А. В., Літвінава А. В.) падаравала прысутным добры настрой, падзялілася сваёй энергіяй, актыўнасцю і аптымізмам, падштурхнула маладое пакаленне верыць у сябе, свае сілы і магчымасці.
Кульмінацыяй свята стала магчымасць набыць дары зямлі, што былі прадстаўлены на святочных сталах кірмаша.