Быкаў Васіль. Альпійская балада
Быкаў , В.У. Альпійская балада : Дажыць да світання : аповесці : для ст. шк. узросту / Васіль Быкаў. – Мінск : Маст. літ., – 2007. – 333 с. – (Бібліятэка школьніка).
Аповесць Васіля Быкава (1924–2003) «Альпійская балада» – гэта твор пра тры дні жыцця беларуса Івана і італьянкі Джуліі, уцекачоў з фашысцкага канцлагера ў Альпах. У аповесці 24 главы і эпілог. У кампазіцыю ўваходзяць таксама лірычныя адступленні ў выглядзе гісторыі пра ранейшыя ўцёкі Івана з лагернага зняволення і яго сімвалічны сон.
Да найбольш папулярных ранніх аповесцей Васіля Быкава належыць «Альпійская балада» (1963). Яна шмат друкавалася ў Беларусі, выдавалася ў розных рэгіёнах былога Савецкага Саюза, часта перакладалася на замежныя мовы. На аснове аповесці створаны кінафільм, некалькі тэатральных спектакляў, інсцэніроўка для радыё, балет (пастаўлены ў Мінску і Чэлябінску), опера (пастаўленая ў Харкаве), сімфонія.
У нашым Электронным кататогу вы можаце знайсці, у якім філіяле ёсць экземпляры гэтай кнігі, а таксама паглядзець іншыя творы Васіля Быкава, якія знаходзяцца ў фондзе нашай бібліятэкі.