Бібліядарц “Песняры роднага краю”
Класікі беларускай літаратуры Я. Купала і Я. Колас пакінулі вялікую спадчыну, на якой узгадавалася не адно пакаленне. У дзень нараджэння Я. Коласа, 3 лістапада, філіял “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сурынка” наведалі дзеці з аздараўленчага лагера “Родничок”. Бібліятэкар разам з работнікамі філіяла “Сурынскі цэнтр культуры” правялі бібліядарц “Песняры роднага краю”. Дзецям была прадстаўлена вядомая гульня дарц з элементамі віктарыны, калі ўдзельнікі не ведалі правільны адказ, то яны яго шукалі ў кнігах.




