Бібліярынг “І не змоўкне ніколі ў свеце родная мова”
У філіяле “Iнтэграваная бібліятэка аграгарадка Вялікія Шылавічы” 16 лютага прайшоў бібліярынг “І не змоўкне ніколі ў свеце родная мова” прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. На мерапрыемства прыйшлі вучні 5-6 класаў ДУА “Вялікашылавіцкая базавая школа Слонімскага раёна”. Бібліярынг праходзіў у тры этапы: першы этап “Перакладчык” – трэба было перакласці прыказкі і цікавыя словы з беларускай на рускую мову. Другі шарада “Пралеска” – за тры хвіліны скласці больш за ўсіх новых слоў са слова пралеска. Трэці этап “Знаўца” – удзельнікі адказвалі на пытанні пра культуру Беларусі. Дзеці чыталі вершы на роднай беларускай мове. Па заканчэнні мерапрыемства актыўныя удзельнікі атрымалі пачастункі.
Да Міжнароднага дня роднай мовы, у бібліятэцы створана тэматычная выстава з новымі кнігамі “Чытаем на роднай мове” і падрыхтавана падборка выказванняў беларускіх дзеячаў пра родную мову. А таксама, для чытачоў прайшла акцыя “Маё любімае слова на роднай мове”, дзе ўсе жадаючыя пісалі на стыкерах у форме сэрца, любімыя словы на роднай мове, якія потым прыклейвалі на карту Беларусі.