Біяграфічны экскурс “Шляхі Валянціна Таўлая”
9 лютага ў музеі беларускай кнігі ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа да 110-гаддзя з дня нараджэння Валянціна Таўлая для вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Слоніма” прайшоў біяграфічны экскурс “Шляхі Валянціна Таўлая”. Валянцін Таўлай – адметная і непаўторная постаць у беларускай літаратуры. Імя беларускага паэта на Слонімшчыне не забыта і сёння. Бібліятэкар Бэркус А. В. нагадала прысутным пра жыццёвы шлях паэта, прывяла шэраг цікавых фактаў з біяграфіі, расказала аб яго творчасці, якая не губляе сваёй актуальнасці і па сённяшні дзень.