Вандроўка па творчасці «Шчодрае сэрца Міхася Лынькова»
Напярэдадні 125-годдзя з дня нараджэння Міхася Лынькова, для вучняў 5 «Б» класса ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Слоніма» прайшла вандроўка па творчасці «Шчодрае сэрца Міхася Лынькова». Бібліятэкар аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы Бэркус А.В. Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа пазнаёміла вучняў з жыццём і творчасцю пісьменніка, з героямі дзіцячых твораў «Міколка-паравоз», «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў». Найбольшую цікавасць у прысутных выклікала апавяданне, пра мужнасць і гераізм, помсту і нянавісць да ворага «Васількі». Вучні даведаліся пра гісторыю напісання апавядання. У ходзе мерапрыемства дзеці адказвалі на пытанні віктарыны па творах пісьменніка.