Вечар адпачынку для людзей старэйшага ўзросту
11 лютага ў філіяле “Iнтэграваная бiблiятэка аграгарадка Сянькоўшчына” прайшоў вечар адпачынку для людзей старэйшага ўзросту. Бiблiятэкар пазнаёмiла прысутных з навiнкамi лiтаратуры. Сiдорык Ж.С. падзялiлася сакрэтамi пчалаводства i лячэння медам. Лiтаратурная размiнка з гумарыстычнымi пытаннямi i заданнямi, размовы аб здароўi, навiнках моды, успамiны з маладосцi, абмеркаваннi хатнiх турбот у цёплай кампанii, надалi пазiтыўны настрой на ўвесь вечар.