Вечар памяці “Мой цэлы свет, я у кожнай тут часцінцы”
Вечар памяці прысвечаны паэту Мікалаю Арочку “Мой цэлы свет, я у кожнай тут часцінцы” прайшоў у філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сялявічы”. Ушанаваць памяць паэта сабраліся яго землякі. Аб творчасці і жыццёвым шляху літаратара расказала Клесава Раіса. Удзельнікі чыталі яго вершы-прысвячэнні сваім землякам, пераклады вершаў на рускую мову, урыўкі з гістарычных паэм. Мікола Арочка быў частым госцем літаратурна-музычнай гасцёўні, прысутныя дзяліліся цёплымі ўспамінамі аб гэтых сустрэчах.