Выстава-агляд твораў аб вайне “Даведайся аб вайне з кніг”
5 мая ў філіяле “Міжэвіцкая сельская бібліятэка” была праведзена выстава-агляд твораў аб вайне “Даведайся аб вайне з кніг”. Тэма Вялікай Айчыннай вайны знайшла адлюстраванне ў творах многіх пісьменнікаў. Вайна доўжылася чатыры гады. І кожнаму хацелася дажыць да Перамогі. Прысутныя былі азнаёмлены з многімі творамі, прысвечанымі падзеям 1941-1945 гадоў. Мы не павінны забываць пра жахі вайны, смерць і пакуты мільёнаў людзей. Наш абавязак – памятаць пра гераізм і мужнасць тых, хто змагаўся з ворагам і выратаваў ад фашысцкага нашэсця Радзіму. Каб памятаць – трэба ведаць. І лепшай крыніцай гэтых ведаў з’яўляюцца кнігі.