Выстава-квілт “Пясняр палескага краю”
Філіял “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Вялікія Шылавічы” далучыўся да праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё”. 6 лютага да 105-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа ў бібліятэцы была падрыхтавана выстава-квілт “Пясняр палескага краю”. На выставе былі прадстаўлены кнігі, якія апавядаюць пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, шматлікія апавяданні пісьменніка.





