Выстава-квілт “Сэрца на далоні, сэрца ў творах”
Філіял “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Вялікія Шылавічы” далучыўся да праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё”. 30 студзеня ў бібліятэцы была падрыхтавана выстава-квілт “Сэрца на далоні, сэрца ў творах”, прысвечаная да 105- годдзя з дня нараджэння Шамякіна Івана Пятровіча, народнага пісьменніка Беларусі. На выставе былі прадстаўлены кнігі, якія апавядаюць пра жыццёвы і творчы шлях аўтара, шматлікія яго апавяданні, аповесці і раманы.





