Відыаўрок “Наркаманія хвароба душы”
29 лютага ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Вялікія Шылавічы” прайшоў відыаўрок прысвечаны Міжнароднаму дню барацьбы з наркаманіяй і наркабізнэсам “Наркаманія хвароба душы”. Праблема наркаманіі з’яўляецца адной з найбольш актуальных як для аховы здароўя, так і для грамадства ў цэлым. Толькі па прыблізных даных у свеце колькасць людзей, якія ўжываюць наркотыкі, перавышае 200 мільёнаў, і яна штогод павялічваецца. У нашай краіне пад назіраннем урачоў знаходзіцца каля 15 тысяч нарказалежных. Многія з іх паміраюць маладымі. Але гэта не адзіная бяда, якую прыносяць наркотыкі. Пра гэта і многае другое было расказана юным чытачам.