Відэаагляд “Ніхто не забыты, нішто не забыта”
11 кастрычніка ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Азярніца” прайшоў відэаагляд “Ніхто не забыты, нішто не забыта”. Юныя ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Юны патрыёт” праглядзелі пазнавальнае відэа пра баявыя подзвігі народа, азнаёміліся з цікавымі ілюстраванымі кнігамі на ваенную тэматыку. Дзякуючы такім сустрэчам у дзяцей фарміруецца павага да гісторыі свайго народа, развіваецца пачуццё гордасці за сваю малую радзіму.




