Віктарына “Ад прадзедаў з пакон вякоў нам засталася спадчына…”
Беларусы – нацыя са старажытнай і высокаразвітай культурай – да такіх высноваў прыйшлі навучэнцы 4 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Слоніма”. Сёння, восьмага верасня, у філіяле “Гарадская бібліятэка №2” адбылася віктарына, прысвечаная Дню беларускага пісьменства “Ад прадзедаў з пакон вякоў нам засталася спадчына…”. Праз гульню удзельнікі мерапрыемства пазнавалі сакрэты з гісторыі літаратурнай спадчыны, замацоўвалі веды аб роднай мове, культуры і пісьменстве беларусаў. Для дзяцей была аформлена кніжная выстава “Слова кніжцы беларускай”. Сёння не было прайграўшых, бо кожны адкрыў для сябе нешта новае. На памяць аб сустрэчы дзеці атрымалі кніжныя закладкі.








