Віктарына “Беларус, роднай мовы сваёй не цурайся”
21 лютага у філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Міжэвічы” была праведзена віктарына “Беларус, роднай мовы сваёй не цурайся”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні ДУА “Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна”. Бібліятэкар расказала вучням пра беларускую мову, што без нашай мовы не было б і нас, беларусаў, як нацыі. Дзеці выконвалі розныя заданні на веданне беларускай мовы. Першае з іх – “Закончы прыказку”. Прыказкі робяць нашы выказванні больш яркімі і каларытнымі. Вучні шукалі да кожнай прыказкі яе заканчэнне. Другім заданнем было, як добра вучні ведаюць сімволіку нашай краіны, пра нашу дзяржаву і яе сімвалы. А ў заканчэнні сустрэчы было заданне “У свеце народных традыцый”. Вучні ўспаміналі, якія знаюць народныя святы. У канцы мерапрыемства бібліятэкар пажадала дзецям усё больш і больш пазнаваць сваю радзіму, ганарыцца ёю і берагчы тое, што ўсе мы ўжо маем.
Мы ганарымся сваёй краінай, любім яе. А інакш немагчыма. Пазнайце Беларусь, каб любіць яе яшчэ больш!