Гадзіна беларускай мовы “Далучыся да роднай мовы”
14 лютага ў філіяле “Міжэвіцкая сельская бібліятэка” прайшла гадзіна беларускай мовы “Далучыся да роднай мовы”. Бібліятэкар расказала вучням легенду “Адкуль пайшлі беларусы” і пра нашу беларускую мову, што яна жыве з чалавекам штохвілінна пакуль існуе чалавек. Мова родная таму, што прыйшла ад Маці. Вучні расказвалі вершы на беларускай мове, разгадвалі загадкі.



