Гадзіна роднай мовы “Мова народа – яго святыня”
Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для навучэнцаў 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Слоніма» бібліятэкар аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы Бэркус А. В. Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа правяла гадзіну роднай мовы “Мова народа – яго святыня”, падчас якой кожны удзельнік мог паўдзельнічаць у віктарынах і конкурсах: “Рассыпаныя” прыказкі”, “Перакладчык”, “Шыфравальшчык”. Усе вучні праявілі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць і даказалі, што ведаюць і любяць сваю родную мову. Завяршылася мерапрыемства знаёмствам з кнiжнай выставай “Родная мова – крыніца празрыстая”, якая пазнаёміла з творчасцю беларускіх пісьменнікаў. Мерапрыемства было накіравана на выхаванне пачуцця любові і павагі да роднай мовы, да мовы сваіх продкаў.