Гадзіна цікавых паведамленняў “Добраўпарадкаванне – інвестыцыя ў будучыню”
У першым годзе Пяцігодкі якасці беларусы зоймуцца добраўпарадкаваннем сваёй краіны. Што гэта значыць для кожнага з нас? У навагоднім звароце Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў землякоў і даў старт Пяцігодцы якасці, якая ахоплівае ўсе сферы жыццядзейнасці дзяржавы і грамадства. Прыярытэтныя мэты – далейшае павышэнне якасці жыцця людзей, канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, удасканаленне грамадскіх адносін. Кожны год будзе прысвечаны найважнейшаму напрамку. Дзевятага студзеня гэтага года Прэзідэнт падпісаў Указ № 1, якім 2025-ы аб’яўлены Годам добраўпарадкавання. Прычым, як вынікае з дакумента, ствараць сучаснае, зручнае, бяспечнае і эстэтычнае асяроддзе дзяржава намерваецца сумесна з арганізацыямі і грамадзянамі. Такі падход вельмі важны. Ён цалам лагічны , абгрунтаваны. І своечасовы. Паразважваем, что гэта за паняцце “добраўпарадкаванне”? Гэта дзесьці нешта падправіць, дагледзець, навесці парадак. Часта мы думаем, што гэта дробязі. Неахайны вясковы ці гарадскі двор, дзе эстэтыкай і не пахне, крынічка – некалі мясцовая славутасць, ‒зарослая травой і хмызняком, засмечаны і занядбаны парк, непафарбаваны плот…А людзі часта толькі рукамі разводзяць прычом тут яны? Вось аб гэтым вяла размаву бібліятэкар 13 лютага на гадзіне цікавых паведамленняў “Добраўпарадкаванне – інвестыцыя ў будучыню” з чытачамі філіяла “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Міжэвічы”.