Гадзіна інфармацыі “Слаўлю цябе, беларуская мова”
16 лютага ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Міжэвічы” прайшла гадзіна інфармацыі “Слаўлю цябе, беларуская мова” (Да Міжнароднага Дня роднай мовы). Бібліятэкар расказала вучням адкуль пайшлі беларусы, што роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яго з пашанай называюць люстэркам культуры, захавальнікам культуры і формай яе існавання. Вучні чыталі вершы на роднай мове, разгадвалі загадкі. Таксама даведаліся шмат новага і цікавага пра беларускае слова, а самае галоўнае – у іх абудзілася пачуццё гонару за сваю Радзіму і свой народ.