Гульнявы круіз «Звычка быць здаровым»
Напярэдадні Міжнароднага дня здароўя, 4 красавіка юныя чытачы філіяла «Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сянькоўшчына» здзейснілі гульнявы круіз «Звычка быць здаровым». Падчас мерапрыемства бібліятэкар пагаварыла з дзецьмі пра каштоўныя крыніцы для захоўвання і ўмацавання здароўя: адпачынак, заняткі спортам, якаснае харчаванне, адмова ад шкодных звычак і інш. Разам знаходзілі цікавыя і патрэбныя веды аб здароўі і яго ўмацаванні праз гульні: пантаміма, шарады, эстафеты, кніжныя прыгоды, вершы і казкі.