Гульня-віктарына “Вандроўка па чароўнай краіне казак”
Слухаючы казку мы трапляем у чароўны свет, дзе адбываюцца цуды, дзе дабро перамагае зло. Яны бавяць нас з маленства, калі яшчэ мы не ўмелі чытаць, а толькі любаваліся прыгожымі малюнкамі і ўважліва слухалі, калі іх нам чыталі нашы бацькі ці бабулі. Казкі вельмі добра запамінаюцца. Яны дапамагаюць нам рабіцца міласэрнымі, спакойнымі, добрымі і вучаць дапамагаць іншым.
21 жніўня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №2” веды беларускіх народных казак дэманстравалі выхаванцы аздараўленчага лагера “Созвездие” ДУА “Сярэдняя школа №10 г. Слоніма” ў гульне-віктарыне “Вандроўка па чароўнай краіне казак”, якая прайшла ў рамках праекта па патрыятычнаму выхаванню дзяцей “Ганаруся табой, мая Радзіма”. Дзеці адгадвалі загадкі і слухалі ўрыўкі з казак. Найбольш складаней для дзяцей была віктарына “У якой казцы гэта адбывалася?” і гульня “З якой казкі гэты прадмет?”. Напрыканцы сустрэчы дзеці паглядзелі мультфільм “Піліпка” і праявілі творчасць у расфарбоўцы малюнкаў да беларускіх народных казак.







