Гульня-знаёмства “Прыгарніся да роднага слова”
24 кастрычіка для вучняў 2 – 5 класаў у філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сянькоўшчына” прайшоў занятак па выхаванню інфармацыйнай культуры сярод чытачоў – гульня-знаёмства “Прыгарніся да роднага слова”. З мэтай прапаганды чытання твораў беларускай літаратуры найперш дзеці пазнаёміліся з выставай навінак, з творамі беларускіх аўтараў: Адама Русака, Таццяны Кавальчук, зборнікамі казак, легендаў і паданняў зямлі беларускай “Адкуль пайшлі птушкі”, зборнікам Людмілы Кебіч “Бэрак, бэрак, дай цукерак!” (пра беларускіх міфалагічных герояў) і з іншымі беларускімі выданнямі. Дзеці ў працэсе знаёмства вучыліся самастойна карыстацца фондамі бібліятэкі, знаходзіць кнігі і творы па розных звестках: па прозвішчу аўтара, па назве твора, па наяўнасці яе ў фондзе з дапамогай пошука карткі ў каталожнай картатэцы. Усе з задавальненнем гулялі ў гульні: “Перакладчыкі”, “Закончы выказванне”, “Прыдумай рыфму” і разгадвалі рэбусы на беларускай мове.