Гульня-падарожжа «Фальклорная мазаіка»
У межах праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» у філіяле «Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Навадзявяткавічы» адбылася гульня-падарожжа «Фальклорная мазаіка». Гэта сустрэча была прысвечана самаму значнаму скарбу чалавека – роднай мове. За стагоддзі сваёй гісторыі беларускі народ стварыў багацейшую духоўную спадчыну – казкі, песні, загадкі, прыказкі, прымаўкі і павер’і. І адправіўшыся ў падарожжа, дзяцей чакалі цікавыя заданні і добры настрой.


