Гульня “Поле цудаў”
22 верасня ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Вялікія Шылавічы” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Юны дазнаўца” прайшло чарговае паседжанне. Удзельнікі разам з бібліятэкарам гулялі ў гульню “Поле цудаў”. Каб спрыяць стварэнню беларускамоўнага асяроддзя, якое садзейнічае далучэнню падлеткаў да роднай мовы і культуры гульня была праведзена на беларускай мове і прысвечана да дня бібліятэк Беларусі. Гульня прайшла па аналогіі тэлегульні «Поле цудаў», пытанні былі звязаны з бібліятэкамі і беларускімі пісменнікамі.





