Гульня-інфарміна “Родная мова – крыніца празрыстая”
Ужо стала добрай традыцыяй з нагоды Дня роднай мовы (21 лютага) запрашаць ў філіял “Гарадская бібліятэка № 4” гасцей. Не стаў выключэннем і гэты год. 21 лютага ў бібліятэцы для выхаванцаў ДУА “Яслі-сад № 14 г. Слоніма” прайшла гульня-інфарміна “Родная мова – крыніца празрыстая”. Мэта мерапрыемства: фарміраванне ў дзяцей цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жадання авалодаць ёю, разумець яе. Выхаванцы выконвалі розныя заданні, якія садзейнічалі ўзбагачэнню мовы дзяцей, развіццю пазнавальнай і інтэлектуальнай дзейнасці, а таксама расказвалі вершы на беларускай мове. У канцы мерапрыемства ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі і ўжо больш актыўна размаўлялі на роднай мове.