Гутарка-гульня «Ты з кнігай сябруй!»
Напярэдадні Тыдня бібліятэк супрацоўнік філіяла «Гарадская бібліятэка № 2» завітала ў госці да дзяцей старэйшай групы ДУА «Дзіцячы сад № 18 г. Слоніма». Загадчык філіяла Гурская А. М. правяла для дзяцей гутарку-гульню «Ты з кнігай сябруй!», з якой выхаванцы даведаліся, што кніга – самы лепшы сябар, сродак пазнання навакольнага свету. З цікавасцю дзеці слухалі якія былі раней кнігі, адгадвалі загадкі пра казачных герояў,складалі разрэзаныя прадметныя карцінкі. Згулялі ў гульню «Я, не я» для замацавання правіл карыстання кнігай.