Гістарычны разварот «Не сціхне боль ніколі»
27 студзеня ў філіяле «Інтэграваная бібліятэка аг рагарадка Сянькоўшчына» прайшоў гістарычны разварот «Не сціхне боль ніколі». Да ўвагі прысутных была прадстаўлена выстава літаратуры па тэме. Бібліятэкар пазнаёміла з матэрыяламі аб гісторыі Халакоста, аб месцах знішчэння народаў на тэрыторыі Еўропы, Беларусі, Слонімскага раёна. Пачулі гісторыі з успамінаў сведкаў тых падзей і змаглі ўявіць усю жорсткасць фашысцкага рэжыму. Халакост – гэта боль усяго чалавецтва, таму мы павінны несці памяць аб ім з пакалення ў пакаленне, каб падобнае ніколі не паўтарылася.