Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы
У філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Вялікія Шылавічы” 22 ліпеня прайшло мерапрыемства прысвечанае 140-годдзю з дня нараджэння класіка нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы. Увазе чытачоў была прадстаўлена кніжная выстава “Звонкае слова паэта”, на якой прадставілі цікавыя звесткі з жыцця і творчасці паэта, а таксама яго знакамітыя творы. Бібліятэкарам быў падрыхтованы відэапраект “Песні беларускай валадар”, чыталі вершы “Мая навука”, “А хто там ідзе?” і іншыя.