Дэматэка “Мая родная краіна”
Супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка № 4” да 80-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці і захавання духоўнай спадчыны Беларусі арганізавалі дэматэку “Мая родная краіна”, дзе прадстаўлены работы ўдзельнікаў гуртка “Песочные фантазии”, які знаходзіцца на базе ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Слоніма”. Дэматэка будзе працаваць на працягу месяца. Кожны жадаючы можа пазнаёміцца з работамі дзяцей.