Ермаловіч В. І. “Беларусь. Шлях да Вялікай Перамогі”
Ермаловіч, В. І. Беларусь. Шлях да Вялікай Перамогі [Тэкст] / В. І. Ермаловіч. ‒ Мінск : Беларусь, 2019. ‒ 198, [2] с.
У багата ілюстраваным выданні “Беларусь. Шлях да Вялікай Перамогі” Ермаловіча В. І. на дакладных гістарычных фактах і матэрыялах разглядаюцца асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Чытач можа прасачыць па кнізе, што адбывалася ў свеце напярэдадні вайны, як трагічныя падзеі лета 1941 г. былі пераадолены і саступілі месца рашучым дзеянням партызан, падпольшчыкаў, усяго насельніцтва Беларусі, а таксама скардынаваным з партызанамі вайсковым аперацыям Чырвонай Арміі.
Трагедыя акупацыі і баявая слава, светлая памяць аб загінуўшых са зброяй у руках і смутак аб мільёнах ахвяр фашысцкіх катаў – усё гэта жыве ў свядомасці не толкі людзей старэйшага пакалення, але і іх дзяцей, унукаў, праўнукаў, якія не ведалі вайны. Мінулае сплялося з сённяшнім днём, славай ветэранаў і болем страт…
Электроны каталог на сайце ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа” дапаможа знайсці гэтую кнігу ў бібліятэках-філіялах.