Займальная гадзіна “Беларусь рамесная”
22 красавіка ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа з навучэнцамі 8 класа ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Слоніма” была праведзена займальная гадзіна “Беларусь рамесная” каб падтрымліваць у падрастаючага пакалення цікавасць да традыцыйных відаў беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Загадчык аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа” Чычыкайла М.А. пазнаёміла юных удзельнікаў мерапрыемства з гісторыяй беларускага народнага рамяства – саломапляцення, расказала пра яго развіццё і сувязі з культурнымі традыцыямі Беларусі.
Далей дзяці мелі магчымасць паўдзельнічаць у творчай майстэрні і паспрабаваць свае сілы ў мастацтве саломапляцення. На займальную гадзіну прыйшлі падзяліцца сваімі ўменнямі носьбіты элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці “Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення” – майстар народных мастацкіх рамёстваў Федаровіч Тамара Канстанцінаўна і загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Слонімскі раённы цэнтр культуры”, майстар народных мастацкіх рамёстваў (аплікацыя саломкай) Зелянко Анастасія Васільеўна.
Дзеці з вялікім задавальненнем далучыліся да майстар-класа Тамары Канстанцінаўны па пляценні саломкай “Зубатка”. Анастасія Васільеўна спачатку паведаміла прысутным цікавыя факты аб развіцці саломапляцення на Беларусі, а потым паказала майстар-клас па аплікацыі саломкай “З Вялікаднём!” і “Кветкі”. Вельмі добра, што дзякуючы такім таленавітым людзям традыцыі саломапляцення захоўваюцца ў нас на Слонімшчыне і па гэты дзень!
Напрыканцы сустрэчы, для тых, хто зацікавіўся саломапляценнем і хоча даведацца аб ўсіх сакрэтах гэтага майстэрства бібліятэкар прапанавала каляровыя выданні з кніжнай выставы “Залатыя рукі – саламяныя цуды”. Жадаем творчых поспехаў нашым маладым майстрам!