Зборнік вершаў Пятруся Броўкі “Пахне чабор”
У 2024 годзе споўнілася 65 гадоў з таго часу, калі зборнік вершаў Пятруся Броўкі “Пахне чабор” выйшаў з друку да свайго чытача. Многа гэта, ці мала для кніжкі? Але трэба спытаць па іншаму. Ці да спадобы прыйшлася гэтая кніжка людзям? Першы тыраж быў 5000 экзэмпляраў.
У Пятруся Броўкі было шмат розных твораў, але верш “Пахне чабор”, які падарыў сваю назву зборніку, стаў песняй, якую спяваюць ужо ў новым часе – ў 21-ым стагоддзі.
Лірыка першага кахання заварожвае трапяткім пачуццём жаданага, але нязбытнага.
Хiба на вечар той можна забыцца?
…Сонца за борам жар-птушкай садзiцца,
Штосьцi спявае пяшчотнае бор,
Пахне чабор,
Пахне чабор…
Лёгкiя крокi на вузкай сцяжынцы.
Дзеўчына ў белай iскрыстай хусцiнцы,
Быццам абсыпана промнямi зор.
Пахне чабор,
Пахне чабор…
Выйсцi б насустрач, стаць i прызнацца.
Вось яно – блiзкае, яснае шчасце,
Клiкнуць хацелася – голас замёр.
Пахне чабор,
Пахне чабор…
Год адзiнаццаць, а можа, дванаццаць
Сэрца балiць, што не здолеў спаткацца,
Сэрца нязменна хвалюе дакор.
Пахне чабор,
Пахне чабор…

Другое выданне спадчыны Пятруся Броўкі: ў 2011 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» быў падрыхтаваны і выдадзены яшчэ адзін зборнік твораў Петруся Броўкі пад назвай «Пахне чабор», у які ўвайшлі ранейшыя творы лірыкі і творы пазнейшага часу. Яго наклад склаў 2000 асобнікаў.
Верш “Пахне чабор” кранае сэрцы людзей. Да гэтага часу музыку да чароўных слоў пішуць многія прафесійныя і самадзейныя кампазітары.