Зборнік «Скрыжалі памяці»
Скрыжалі памяці : з творчай спадчыны пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны : у трох кн. / [уклад., уступ. слова, біягр. давед. пра аўт. і камент. А. Бельскага]. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 2005.
«Скрыжалі памяці» – зборнік твораў пісьменнікаў, чые жыцці забрала Другая сусветная вайна. Вернуты з забыцця асобныя імёны, уключаны многія вершы і апавяданні, расшуканыя ў архівах і на старонках даваеннай перыёдыкі. Змешчаны таксама ўспаміны і вершы, прысвечаныя памяці герояў і ахвяраў вайны. Кожны з пісьменнікаў, хто загінуў у полымі ваеннага ліхалецця, не паспеў да канца рэалізаваць свій талент, здзейсніць творчыя задумы, даспяваць сваю песню. Але і тое, што ацалела з іх творчай спадчыны, вартае, каб застацца ў гісторыі літаратуры і культуры Беларусі.
Выданне прысвячаецца 60-годдзю Вялікай Перамогі над фашызмам.
Першая кніга «Скрыжалі памяці» мае аўтограф Алеся Бельскага, укладальніка гэтага зборніка ад 24.11.2017 : «Чытачам Слонімскай раённай бібліятэкі імя Якуба Коласа, землякам паэта Алега Лойкі на памяць пра беларускіх пісьменнікаў, якія загінулі ў гады вайны».
Гэты трохтомнік вы, паважаныя чытачы, можаце пачытаць у чытальнай зале Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа па адрасу: вул. Савецкая, 6.



