Казачнае падарожжа “Шчырая, лагодная – мова наша родная”
У Мiжнародны дзень роднай мовы выхаванцы ДУА “Сянькоўшчынскі яслі-сад Слонімскага раёна” i вучнi ДУА “Сянькоўшчынская сярэдняя школа Слонімскага раёна” наведалi філіял “Iнтэграваная бiблiятэка аграгарадка Сянькоўшчына” каб адправiцца ў казачнае падарожжа “Шчырая, лагодная – мова наша родная”. Для кожнага з нас роднае – гэта тое, што звязвае нас з Радзiмай, з сям’ей, з продкамi. Мы – белорусы! Радзiма наша – Беларусь! Мова наша – беларуская! Таму на мерапрыемстве дзецi з ахвотай i любоўю размаўлялi на роднай мове, пазнавалi яе гiсторыю. Нават адзiн дзень з жыцця мовы дае надзею, што мы здольныя зберагчы i перадаць яе нашчадкам.