Караткевіч Уладзімір “Чорны замак Альшанскі”
Караткевіч, У.С. Чорны замак Альшанскі : раман : для дзяцей ст. шк. узросту / Уладзімір Караткевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2024. – 374 с.
Гісторыя сыходзіць каранямі ў глыбокую старажытнасць XV стагоддзя. У тыя далёкія смутныя часы князь Альшанскі крадзе скарб і каштоўнасці паўстанцаў, але раптам памірае, пакінуўшы манускрыпт, у якім паказана месцазнаходжанне скарбаў.
Палеограф і пісьменнік Антон Косміч знаходзіць пергамент з шыфраваным указаннем пра схаваныя ў сутарэннях Альшанскага замка скарбы. Але гэтыя скарбы шукае і апошні атожылак роду Альшанскіх, які супрацоўнічаў у гады вайны з нацыстамі.
Таямніца манускрыпта будзе адкрыта, але якой цаной…
Урывак з кнігі:
«Я не ведаў, як выглядае мой родны дом, пакуль не выйшаў за ягоныя муры.
Я не ведаў, што такое шчасце, пакуль не прайшоў безданяў бяды…»
Экранізацыя фільма:
Знакаміты раман Уладзіміра Караткевіча стаў нагодай для стварэння фільма. У 1984 годзе на вялікі экран выйшаў двухсерыйны фільм «Чорны замак Альшанскі» (вытворчасць «Беларусьфільм»). Рэжысёр Міхаіл Пташук зняў яго ў жанры дэтэктыва-трылера. Сцэнарыстам выступіў аўтар – Уладзімір Караткевіч.
У 2024 годзе рэжысёр Кірыл Кузін і сцэнарыст Глеб Шпрыгаў узялі за аснову раман У. Караткевіча і зрабілі новую версію фільма. Прэмьера адбылася 12 снежня. Фільм вытворчасці «Беларусьфільм» і «Нью Арт Сінема Прадакшн» называецца «Чорны замак».