КОЖНАЯ ПЯТНІЦА – РОДНАЕ, СВАЁ!
У рамках праекту «Кожная пятніца – роднае, сваё!» у філіяле «Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сянькоўшчына» жадаючыя змаглі паказаць сваё веданне роднай беларускай мовы ў межах мерапрыемства – старонкі роднай мовы «Ведаем сваё – беларускае!». З задавальненнем наведвальнікі перакладалі прапанаваныя на выставе і ў вуснай форме словы з рускай на беларускую мову. Кожны адказ быў пранізаны гордасцю, пашанай і цеплынёй да роднага, свайго – беларускага.








