КОЖНАЯ ПЯТНІЦА – РОДНАЕ, СВАЁ!
Фiлiял “Жыровiцкая сельская бiблiятэка” далучыўся да праекта “Кожная пятнiца – роднае, сваё”.
6 лютага ў бiблiятэцы прайшоў лiтаратурны агляд “Чытай i размаўляй, сваю мову паважай”. У гэты дзень сабралiся маленькія чытачы, каб пазнаёмiцца з кнiгамi, якiя ўтрымлiваюць карысную iнфармацыю, раскрываюць прыгажосць прыроды Беларусi.
Школьнiкi чыталi вершы, адгадвалi вершаваныя загадкi, называлi свае любiмыя творы на беларускай мове.







