КОЖНАЯ ПЯТНІЦА – РОДНАЕ, СВАЁ!
У філіяле “Гарадская бібліятэка №4” з нагоды папулярызацыі перыядычных выданняў для вучняў 5 “Г” класа ДУА “Сярэдняя школа №9 імя І.М. Сухамліна г. Слоніма” быў праведзены дзень перыёдыкі “Чытай, гартай, свет пазнавай!”. Прысутным паведамілі аб гісторыі ўзнікнення часопісаў і газет, аб тых, хто займаецца іх стварэннем, пра тое, чым яны адрозніваюцца ад кніг і што цікавага можна ў іх знайсці. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з асобнымі перыядычнымі выданямі, расказала аб формах і метадах працы з імі. Прысутныя з вялікай зацікаўленасцю разглядалі часопісы і газеты і зрабілі выснову, што чытанне перыёдыкі – гэта цікавы, карысны і вельмі займальны занятак!
#ДзеньРоднагаСвайго




