Краязнаўчае падарожжа «Твая зямля, твая радзiма названа светла –Беларусь!»
У філіяле «Інтэграваная бiблiятэка аграгарадка Сянькоўшчына» прайшло краязнаўчае падарожжа «Твая зямля, твая радзiма названа светла –Беларусь!». У падарожжа адправiлiся вучнi ДУА «Сянькоўшчынская сярэдняя школа Слонiмскага раёна». Разам з бiблiятэкарам дзецi прайшлi па вiртуальных сцежках и зазiрнулi ў самыя аддаленныя куточкi радзiмы. Найперш успомнiлi паходжанне назвы Беларусь i пачулі легенду аб назвах сiмвалаў – Герб, Сцяг, Гiмн, адказалi на пытаннi вiктарыны аб роднай краiне. Яшчэ дзеці пазнаёмiлicя з народнымi рамёствамi Беларусi, здзейснiлi экскурс у гicторыю подзьвiга беларускага народа ў гады Вялiкай Айчыннай вайны. На сустрэчы гаварылi аб унiкальнасцi Беларусi, аб дзяржаве з працавiтымi, прыязнымi людзьмi, багатай, усебакова развiтай крайне з светлай назвай – Беларусь.