Краязнаўчая віктарына
21 жніўня чытачы філіала «Гарадская бібліятэка № 2» прынялі ўдзел у краязнаўчай віктарыне «100 пытанняў і адказаў з гісторыі Слонімшчыны», дзе мелі магчымасць праверыць свае веды ў пазнанні гісторыі роднага краю, успомніць асноўныя даты і падзеі, славутыя мясціны, назвы вуліц, імёны і прозвішчы знакамітых гістарычных асобаў. А таксама загадчык філіяла Гурская А.М пазнаёміла удзельнікаў мерапрыемства з краязнаўчай літаратурай чытальнай залы бібліятэкі.