Краязнаўчая гадзіна “У родным краі, як у раі”
18 лістапада ў філіяле “Азярніцкая сельская бібліятэка” прайшла краязнаўчая гадзіна “У родным краі, як у раі”. Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Праменьчык”, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, даведаліся пра архітэктурныя славутасці Слоніма, адказалі на пытанні анлайн-віктарыны “Ці ведаеш ты гісторыю Слоніма?”, размешчанай на сайце Слонімскай раеннай бібліятэкі імя Якуба Коласа, адказы на якія знайшлі у кнігах Сяргея Чыгрына “Гістарычная мазаіка Слонімшчыны” і “Слонімскі буквар”.