Краязнаўчыя чытанні “Табою дыхаю, мой край, праменным сонейкам сатканы”
15 студзеня споўнілася 85 гадоў з дня ўтварэння Слонімскага раёна. З гэтай нагоды з чытачамі філіяла “Дзіцячая раённая бібліятэка” супрацоўнік бібліятэкі правяла краязнаўчыя чытанні “Табою дыхаю, мой край, праменным сонейкам сатканы”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з багатай гісторыяй Слонімскага краю, распавяла пра тое, колькі знакамітых і таленавітых людзей выйшла родам са Слонімшчыны, правяла агляд краязнаўчай літаратуры, дзе раскрываецца гісторыя роднага краю: і старажытная, і больш сучасная. І, вядома ж, мілагучнай песняй гучалі вершы пра родны край, пра сваю маленькую радзіму паэтаў са Слонімшчыны Алега Лойкі, Міколы Арочкі, Анатоля Іверса, Ірыны Войтка і інш.
Працягваецца жыццё, працягваецца гісторыя Слонімскага раёна. На перадзе будучыня, якую праслаўляць і юным слонімскім жыхарам. Таму і пажадана было ім словамі слонімскага паэта Гальяша Леўчыка:
“Ідзі і сей!
Праўдзіва зерне сей –
Зярняты добрай мудрай думкі
На полі родным шмат развей –
Ідзі і сей!”





